Знайсці
24.09.2015 / 16:41РусŁacБел

Расійскі флот правядзе вучэнні ў Міжземным моры

Міністэрства абароны Расіі абвясціла аб планах правесці ваенна-марскія вучэнні ва ўсходняй частцы Міжземнага мора.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, усяго плануецца выканаць больш за 40 розных баявых практыкаванняў, у ліку якіх будуць ракетныя і артылерыйскія стрэльбы па наземных і паветраных цэлях.

Паводле дадзеных міністэрства, у вучэннях прымуць удзел ракетны крэйсер «Масква», вартаўнічы карабель «Кемлівы», вялікі дэсантны карабель «Саратаў» і суды забеспячэння.

Вялікі дэсантны карабель «Саратаў» прызначаны для высадкі марскіх дэсантаў на неабсталяваным узбярэжжы і перакідання морам войскаў і грузаў. Карабель можа перавозіць да 20 танкаў або 45 БТР, а таксама 300-400 чалавек дэсанту.

Пры гэтым высадка дэсанту ў праграму вучэнняў не ўваходзіць. Замест гэтага будуць адпрацоўвацца супрацьлодкавая, супрацьпаветраная і супрацькарабельная абарона, а таксама пошукава-выратавальныя дзеянні.

Папярэднія вучэнні расійскага флоту ў Міжземным моры прайшлі ў студзені 2013 года і сталі першымі пасля доўгага перапынку.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031