Знайсці
17.12.2013 / 14:534РусŁacБел

У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што ў Беларусі вынесена яшчэ адно смяротнае пакаранне. Асуджаны – 53-гадовы грамадзянін Расіі Эдуард Лыкаў, яму інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення.

Рашэнне вынес Мінскі абласны суд 26 лістапада 2013 года. Аднак пад следствам Лыкаў знаходзіцца з 2011 года. За гэты час у яго змянілася тры адвакаты.

Пра яго асобу вядома, што ён не меў сталага месца жыхарства, падтрымлівае кантакты з маці, якая жыве ў Баранавічах. Сын жыве ў Расіі, дачка – у Германіі, але з дзецьмі асуджаны стасункаў не мае.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда адзначае, што гэты выпадак у чарговы раз дэманструе, што дзяржава хавае ад грамадскасці факты вынясення смяротных прысудаў і іх выкананне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031