Знайсці
19.12.2012 / 15:536РусŁacБел

Сёння ў праваслаўных — святы Мікалай

Сёння праваслаўная царква адзначае дзень святога Мікалая (каталікі святкавалі 6 снежня).

Па народных уяўленнях, святы Мiкалай быў «старэйшым» сярод усiх святых. У кожнай хаце заўсёды была абраз Мiкалая — ахоўнiка хатняга дабрабыту.

У казках i паданнях менавiта святы Мiкалай сустракае душы людзей на тым свеце.

А на гэтым свеце дзецям прыносіць падарункі.

Па Мiколiным днi меркавалi аб надвор’i. «На дзень святога Мiкалая зiма лютуе», — казалі продкі.

Павіншуйце знаёмых Мікалаеў з іх днём, можна ў тым ліку і праз каментары на сайце.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031