Знайсці
21.11.2012 / 13:3825РусŁacБел

Двухгадовы хлопчык, які разбіўся з бацькамі пад Лоддзю, памёр

Пацярпелы ў ДТЗ 18 лістапада ў Польшчы беларускі хлопчык памёр.

Аб гэтым паведаміў БелТА прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Польшчы Аляксей Зялёнка.

Як паведамлялася, Subaru Forester з беларускімі нумарамі разбіўся на з’ездзе з кальцавой польскага горада Лодзь уначы 18 лістапада. Аўтамабіль ударыўся ў бетонную агароджу і загарэўся. Сярод загінулых — два праграмісты, якія працавалі ў нямецкім прадстаўніцтве беларускай ІТ-кампаніі «EPAM-systems» у Франкфурце-на-Майне.

31-гадовы Віктар ехаў разам з жонкай Юліяй і 2-гадовым сынам Сямёнам. Яны толькі летам перабраліся ў Германію.
За рулём быў іх сябра Іван, ён таксама загінуў. Паліцыя мяркуе, што кіроўца мог заснуць за рулём.

Двухгадовы Сямён застаўся жывы: пры аварыі яго выкінула з машыны. Але польскія лекары пазней заявілі, што стан хлопчыка вельмі цяжкі і выратаваць яго немагчыма, у яго адмёр мозг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031