Знайсці
16.11.2012 / 15:047РусŁacБел

Ля школы ў Сухараве, дзе загінуў хлопчык, запалілі ліхтары

Здымкі былі зробленыя сёння а 10:10.

Нагадаем, што вечарам 13 лістапада каля гэтай школы (№ 23) у Мінску, што на вуліцы Пімена Панчанкі, пад коламі аўтамабіля загінуў дзевяцігадовы школьнік. Наезд адбыўся каля 19.00, у школе праходзіў бацькоўскі сход. Дзеці гуляліся каля школы, святла не было, хлопчык выскачыў пад машыну. Медыкі спрабавалі рэанімаваць дзіця, але нічога не змаглі зрабіць.

    Следчыя мяркуюць, што трагедыі не было б, калі б аўтамабіль, з якой бы хуткасцю ён ні рухаўся і ў якім бы фізічным стане ні знаходзіўся яго вадзіцель, не апынуўся на тэрыторыі школы, парушыўшы правілы дарожнага руху. У прыватнасці, кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванню знака «3.2 Рух забаронены», які забараняе рух транспартных сродкаў (дзеянне знака не распаўсюджваецца толькі на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па ўстаноўленых маршрутах, на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў акрэсленай зоне, а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, што жывуць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасці іншых магчымасцяў іх пад’езду).

Следчыя адзначаюць, што значную ролю ў ДТЗ адыгралі 20 аўтамабіляў, якія стаялі на тэрыторыі школы. Вадзіцелі некаторых з іх парушылі патрабаванне знака «3.28 Стаянка забароненая».

Відавочцы зазначалі, што апроч таго сама пляцоўка каля школы была слаба асветлена, як і ваколіцы многіх школаў краіны.

Сёння ж раніцай каля школы адладзілі ліхтары. Зрэшты, пытанне неасветленасці двароў актуальнае для ўсяго Мінска.

nn.by, фота даслаў чытач Джой

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930