Знайсці
16.11.2012 / 13:3942РусŁacБел

Старшынёй КДБ прызначаны Вакульчык, у Следчым камітэце — Шаеў, Латушку выслалі паслом

Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі прызначаны Валерый Вакульчык, які да гэтага займаў пасаду старшыні Следчага камітэта. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 лістапада.

Вакульчык кіраваў Следчым камітэтам ад часу яго заснавання, з 24 кастрычніка 2011 года.
Да гэтага, з мая 2008 года, ён узначальваў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце.

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1964 года ў Брэсцкай вобласці.
Скончыў Харкаўскае Гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1985), Вышэйшыя курсы вайсковай контрвыведкі КДБ СССР (1992), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі (2011).

47-гадовы Вакульчык стаў адным з першых ураджэнцаў Беларусі на чале вялікай сілавой структуры.
Ён мае рэпутацыю законніка. На ягоны час працы ў Аператыўна-аналітычным цэнтры прыпала прыняцце нормаў, што рэгулююць інтэрнэт. Яны былі даволі прагрэсіўнымі і не абмежавальнымі.

Што цікава, усяго тыдзень таму генерал Мальцаў заявіў, што шэф КДБ Зайцаў можа вярнуцца на сваю пасаду.
«Выконваць абавязкі старшыні КДБ даручана мне. Але гэта не значыць, што Вадзім Зайцаў пасля завяршэння расследавання не можа вярнуцца на гэтую пасаду.

«Калі расследаванне пакажуць кампетэнтнасць яго і іншых службовых асоб, то па-за ўсялякімі сумневамі ён будзе вернуты на гэтую пасаду. Гэта зроблена для таго, каб расследаванне было праведзена максімальна аб’ектыўна, — казаў Леанід Мальцаў. — Расследаванне даручана праводзіць генеральнаму пракурору. Таксама да гэтай працы будзе далучаны Следчы камітэт».

І вось кіраўнік Следчага камітэта сядае на месца таго, каго правяраў.

Новым кіраўніком Следчага камітэта прызначаны Валянцін Шаеў.
Ён працаваў (ягонае інтэрв’ю — па спасылцы) намеснікам Вакульчыка ў Следчым камітэце, а да таго — пракурорам Гомельскай вобласці.

Як даўно чакалася, Павал Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЭСКА.
Латушка трапіў ва ўрад з пасады пасла ў Польшчы на хвалі «адлігі» 2008–2010 гадоў. Яму ўдалося да пэўнай меры змяніць палітыку ў сферы культуры.
Цяпер лічба беларускамоўных міністраў ізноў апусцілася да нуля.

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930