Знайсці
14.11.2012 / 14:479РусŁacБел

Пасол Польшчы: Мы не фінансуем беларускую апазіцыю, мы дапамагаем грамадзянскай супольнасці

«Мы не фінансуем беларускую апазіцыю, мы дапамагаем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — гэта розныя паняцці», — заявіў пасол Польшчы Лешэк Шарэпка сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Адно з пытанняў датычылася дакумента, які нядаўна з’явіўся ў інтэрнэце. У ім змяшчаюцца звесткі пра фінансавую дапамогу польскага МЗС, у тым ліку беларускай апазіцыі. Журналіст, у прыватнасці, пацікавіўся, ці не з’яўляецца гэта, з пункту гледжання пасла, умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі.

Як заявіў Шарэпка, канкрэтна гэтага дакумента ён не бачыў.

Звычайна, адзначыў ён, падобныя дакументы польскі бок публікуе ў адкрытым доступе.
«Але ёсць краіны, якія выкарыстоўваюць любую інфармацыю для барацьбы з грамадзянскай супольнасцю. Беларусь ставіцца да іх ліку», — дадаў пасол.

Шарэпка паведаміў, што польскае МЗС аказвае дапамогу ў рэалізацыі самых розных праектаў у Беларусі — па барацьбе са СНІДам, дапамогі ў рамонце школы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, у правядзенні канферэнцый, якія арганізуюцца прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

«У нашым заканадаўстве няма пакарання за такую дапамогу, атрыманую з-за мяжы
(маюцца на ўвазе гранты на дзейнасць грамадзянскай супольнасці). У вас у краіне гэта можа пагражаць турэмным зняволеннем. Калі ёсць такія несупадзенні ў законах, мы павінны паклапаціцца пра бяспеку гэтых людзей», — заявіў Шарэпка.

Пры гэтым польскі дыпламат падкрэсліў: калі сітуацыя ў Беларусі палепшыцца, дакументы аб прадастаўленні фінансавай дапамогі няўрадавым арганізацыям змогуць знаходзіцца ў адкрытым доступе.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930