Знайсці
13.11.2012 / 13:0512РусŁacБел

Прэм’ер Літвы: Заявы Лукашэнкі — праява нізкай культуры

Заява кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якой ён абразліва выказваецца пра палітыку Літвы, прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс назваў адлюстраваннем нізкай унутранай культуры, на якую [заяву] ўрад Літвы рэагаваць не будзе.

«На такія заявы нізкай культуры мы, несумненна, не рэагуем. А наогул даводзіцца шкадаваць, што нашага суседа не ўпершыню даводзіцца ацэньваць па такога роду адбітках нізкай ўнутранай культуры», — у аўторак заявіў у інтэрв’ю Літоўскаму радыё А.Кубілюс.

Так прэм’ер Літвы адказаў на пытанне, што ён думае наконт выказвання А.Лукашэнкі аб выпадзе супраць пасольства Літвы ў Мінску 6 лістапада,

калі на тэрыторыю дыпламатычнага прадстаўніцтва кінулі бутэлькі з кактэйлем Молатава.

«Гэта ніякія не тэрарысты, і не трэба тут бачыць нейкіх тэрарыстаў», — сказаў у панядзелак на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДЭУ Беларусі А.Лукашэнка, звінаваціўшы Літву ў «жлобскай палітыцы».

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930