Знайсці
09.11.2012 / 12:0329РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь пераарыентуе экспарт з партоў Балтыі на парты Расіі

Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам.

«Мы вельмі сур’ёзна абмяркоўвалі гэтую тэму на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Мы прынялі прынцыповае рашэнне аб пераарыентацыі вялікіх аб’ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаенняў, з партоў балтыйскіх дзяржаў на вашыя парты. Нам трэба вельмі сур’ёзна прапрацаваць гэтую тэматыку. Прэзідэнт Расіі адназначна падтрымаў гэтую ініцыятыву. Нам трэба дамовіцца з чыгуначнікамі Беларусі і Расіі і хутчэй рэалізаваць гэтыя дамоўленасці», — сказаў Лукашэнка.

«Думаю, што калі нават вы дзесьці пойдзеце на саступкі беларусам, то ў аб’ёмах вы значна выйграеце, бо гэта не адзін дзясятак мільёнаў тон грузаў, якія мы перавальваем у партах балтыйскіх дзяржаў. Мы з прэзідэнтам дамовіліся аб тым, што мы будзем рэалізоўваць гэтую праграму», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930