Знайсці
07.11.2012 / 15:5811РусŁacБел

Беларусь чакае новая «медзведзіроўка»

Шведскія праваабаронцы дашлюць мядзведзяў бандэролямі беларускім дзяржчыноўнікам.

У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы дэсант-2». Мішкі з патрабаваннямі выканання правоў чалавека адправяцца ў Беларусь. Гэтыя мішкі «ўляцяць» у Беларусь цалкам легальна — у бандэролях.

Адрасатамі-атрымальнікамі з’яўляюцца беларускія дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕС.

— Калі 800 шведскіх мішак летам «заляцелі» у Беларусь, Лукашэнка быў раз’юшаны і папракаў у тым, што яны незаконна перасеклі мяжу дзяржавы. Іх затрымлівалі і вазілі ў аддзяленні міліцыі. Таму

мы збіраемся даслаць мішак ў бандэролях, але зноў — з патрабаваннямі выканання правоў чалавека, асабліва свабоды сходаў і асацыяцый, проста Лукашэнку і яго сябрам, —
кажа Марцін Угла, старшыня Östgruppen. — У Швецыі летняя акцыя выклікала даволі шмат крытыкі, а ў Беларусі яна была сустрэтая пазітыўна многімі актывістамі.
Мы сваёй акцыяй хочам выказаць сваю падтрымку беларусам, якія працуюць на дэмакратызацыю сваёй краіны.

Акцыя будзе праводзіцца ў з цэнтры Стакгольма 10 лістапада, пачатак у 12:00. Удзельнікі прывязуць з сабой мішак, а арганізатары дадуць ім адрасы атрымальнікаў з Беларусі.

Spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера