Знайсці
17.09.2012 / 18:577РусŁacБел

Журналісту «Новага часу» парвалі рэдакцыйнае пасведчанне ля прэзідэнцкай рэзідэнцыі

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 верасня на вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску, непадалёк ад будынку прэзідэнцкай адміністрацыі.

Сябра ГА «БАЖ» Мікіта Броўка расказаў, што здымаў для сайта «Новага часу» вулічнае апытанне, а потым сеў на лаўку, трымаючы камеру і мікрафон на каленях. У гэты момант да яго падышоў невядомы чалавек у цывільным, які назваўся супрацоўнікам службы бяспекі.

«Ён паводзіў сябе агрэсіўна — дакументы паказваць адмовіўся, пачаў пытацца, што мы тут здымаем, запатрабаваў нашы пасведчанні, — распавёў ГА „БАЖ“ Мікіта Броўка. — Пабачыўшы назву „Новы час“, ён заявіў, што такога выдання не існуе, парваў пасведчанне і сышоў».

Журналіст будзе раіцца з юрыстамі і рэдактарам наконт магчымых дзеянняў па абароне сваіх правоў.

Baj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930