Знайсці
17.09.2012 / 17:1216РусŁacБел

Akute выступяць на разагрэве ў Placebo у Мінску

Музыка магілёўскага гурта прыйшлася даспадобы знакамітым брытанцам.

Гурт Akute выступіць на разагрэве ў Placebo. Пра гэта паведамляюць арганізатары мінскага канцэрта брытанцаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Па словах лідара Akute Рамана Жыгарава, музыкі спадзяваліся на такі ход падзей, калі падалі заяўку на ўдзел у адборы.

«Канешне, мы чакалі гэтага. Мы падалі заяўку, які і ўсе астатнія гурты, праўда, не ведаю, якія. Але на агульных пачатках, разам з усімі ўдзельнічалі ў адборы», — сказаў Раман Жыгараў.

Па словах Рамана, музыкі толькі сёння даведаліся пра свой удзел у канцэрце, таму пакуль нічога не ведаюць пра яго акалічнасці.
Нагадаем, напярэдадні прыезду ў Мінск зорак сусветнага брыт-року, канцэртнае агенцтва «Корпорация развлечений» абвясціла конкурс сярод беларускіх гуртоў. Выбарам разагрэву займаўся фронтмэн Placebo Молка разам з дырэкцыяй гурта.

Канцэрт брытанцаў адбудзецца 22 верасня ў Палацы спорту.

Маша Калеcнікава, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера