Знайсці
17.09.2012 / 16:27РусŁacБел

Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал знізіўся на 16%

У студзені-жніўні 2012 года выкарыстана 85,8 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах на 15,9% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе Белстат.

За гэты перыяд будаўніча-мантажныя работы выкананы на 42,1 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах таксама на 15,9% менш, чым у студзені-жніўні 2011 года.

За восем месяцаў гэтага года інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 36,2 трлн. рублёў, або 42,2% агульнага аб’ёму інвестыцый і 81,6% — да ўзроўню студзеня-жніўня 2011 года. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпала 52,9% гэтых інвестыцый. З імпартнага абсталявання 34,5% набыта на тэрыторыі Беларусі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031