Знайсці
06.06.2012 / 13:14РусŁacБел

Як зрабіць вісячы сад на балконе

У вас яшчэ няма падвясной клумбы?

Упрыгожыць сад, лоджыю, веранду дапамогуць парады старшага выкладчыка кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Святланы Радзівонавай.

У чым саджаць?

Для падвясной клумбы спатрэбяцца: паўсфера, пакет з чорнага поліэтылену, гаршчок ёмістасцю не менш за 3 літры, урадлівая зямля для вырошчвання кветак, шчыльная папера, металічны ланцуг, расада раслін.

Як зрабіць кошык-шар для вісячай клумбы?

1. З тоўстага гнуткага дроту злучыць дзве акружнасці 20 і 25 см у дыяметры, прымацаваць іх перпендыкулярна адна да адной з дапамогай больш тонкага дроту. Пасля чаго ім жа абматаць увесь шар крыж-накрыж — не занадта шчыльна, каб заставаліся свабодныя ячэйкі для высаджвання раслін.

2. Далучыць да канструкцыі мацаванні, на якіх яна будзе вісець і трымацца. Гэта могуць быць металічныя ланцужкі або можна проста прымацаваць да кошыка вялікі металічны кручок.

Высаджваем кветкі

Зямлю для кошыка-шара змяшаць з торфам і мохам, каб яна не высыпалася.

Адлегласць паміж расадай павінная быць не большай за 5 см. Парасткі трэба прыціскаць зямлёй досыць шчыльна.

Багата паліць расаду і павесіць шар у добра асветленае месца.

Якія кветкі выбраць?

Яркія адналетнікі, што багата цвітуць, — лабелію, вербену, браткі, сурфінію, плюшчалісцевую пеларгонію, бягонію і фуксію.

Як даглядаць?

Догляд такіх кветнікаў просты: досыць паліваць раніцай і ўвечары, падкормліваць раз на тыдзень любым угнаеннем для кветак і прыбіраць засохлыя кветкі і лісце.

vgr.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера