Знайсці
10.01.2011 / 11:254РусŁacБел

Нарвежцы спраектавалі квартал з дамоў-кубікаў, якія перасоўваюцца па рэйках

Перамяшчэнне будынкаў падчас перапланіроўкі кварталаў вядомае не адно дзесяцігоддзе. Але гэта рэдкія выпадкі, і кожная такая аперацыя па-свойму непаўторная. А вось

канцэпцыя дамкоў, якія перамяшчаюцца па вуліцах рэгулярна, нібы кубікі ў гульні, ажыццёўленая ўпершыню,
піша сайт Membrana.ru.

У ліпені 2010 улады горада Ондалснес і Нацыянальная асацыяцыя нарвежскіх архітэктараў (NAL) абвясцілі конкурс ідэй па абнаўленні цэнтра і набярэжнай «з мэтай павышэння прывабнасці для жыхароў і гасцей». На працягу восені паступіла 40 прапановаў, а 16 снежня сталі вядомыя пераможцы.

Як адзначае выданне, самы незвычайны праект у конкурсе апынуўся на трэцім месцы. Яго заняла Стакгольмская архітэктурная студыя «Егнефельт — Мільтан». Конрад Мільтан і Карл Егнефельт прапанавалі канцэпцыю «зменлівага (рухомага) горада».

Наватары не сталі перакройваць плошчы і кварталы, ды і наогул пакінулі за межамі праекту большую частку тэрыторыі. Замест гэтага Конрад і Карл засяродзілі высілкі на наданні другога жыцця непатрэбнаму чыгуначнаму тупіку і прылеглым галінам, прылеглым да вады. Няма чаго разбіраць рэйкі, давайце пусцім па іх рухомыя дамы, — вырашылі Егнефельт і Мільтан.

Архітэктары са Стакгольма прадугледзелі ў сваёй працы перасоўныя гатэль, грамадскую лазню, канцэртную залу. І фантазія бронзавых прызёраў на гэтым не спынілася.

Хочаце стварыць часовую пляцоўку для фестывалю, мастацкія павільёны, шапікі, летнія рэстараны? Падганяйце дамы-кубікі ў патрэбнае месца і атрымлівайце жаданы вынік. А як мерапрыемства скончылася — дамы можна лёгка перанесці ў іншы пункт.

Частка такіх будынкаў можа быць нават не абсталяваная ўласнымі коламі, — кажуць архітэктары. Калі ўжо рэйкі захаваныя, дадатковыя «кубікі» можна перастаўляць уздоўж шляхоў з дапамогай рухомага крана.

У эскізах ад «Егнефельт — Мільтан» сябры журы разгледзелі «сюррэалістычную атмасферу Таркоўскага», якая, па словах арганізатараў спаборніцтва, дзіўна кантраставала з дакладнымі чарцяжамі прапанаваных мабільных збудаванняў. Гэтая дакладнасць, зрэшты, не азначае, што Ондалснес заўтра ж пачне напаўняцца рухомымі «хаткамі» — першыя месцы журы ўсё-ткі прысудзілі праектам будынкаў, якія трывала стаяць на зямлі.

realty.newsru.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера