Знайсці
28.03.2010 / 14:287РусŁacБел

Праваслаўныя і каталікі святкавалі Вербніцу ў адзін дзень

Сёлета на адзін дзень прыпадае і Вялікдзень.

Вербная нядзеля — апошні перадвелікодны тыдзень Вялікага паста. Напярэдадні ў храмах асвячаюць вербы. Яны замяняюць пальмавыя галінкі, якімі сустракалі Ісуса ў Іерусаліме. Сёлета на адзін дзень прыпадае і Вялікдзень.

Праваслаўныя і каталіцкія хрысціяне святкуюць сёння Вербную нядзелю. У гэтым выпадку ў цэрквах праходзяць асаблівыя службы, асвячаюцца галінкі вярбы.

Вербная нядзеля — апошні перадвелікодны тыдзень Вялікага паста, яно адзначаецца ў гонар уваходу Гасподняга ў Іерусалім. Напярэдадні ў храмах асвячаюць вербы (яны замяняюць пальмавыя галінкі), якімі сустракалі Ісуса Хрыста ў Іерусаліме.

Падчас усяночнага чування напярэдадні Вербнай нядзелі прыхаджане нібыта сустракаюць нябачнага будучага Госпада і вітаюць яго як пераможцу пекла і смерці, трымаючы ў руках галінкі вярбы, кветкі і запаленыя свечкі.

На ютрані — другой частцы дбання — чытаецца асаблівая малітва на благаславенне "ваій" (пальмавых галінак). Звычайна пасля гэтага галінкі вярбы апырскваюць святой вадой. У праваслаўных ёсць звычай захоўваць асвечаныя вербы на працягу ўсяго года і ўпрыгожваць імі абразы ў доме.

Асаблівасцю Вербнай нядзелі з'яўляецца паслабленне паста: на працягу дня можна есці рыбу і ікру, піць віно — гэтыя прадукты забаронены падчас Вялікага паста.

БелаПАН; фота photo.bymedia.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930