Знайсці
05.02.2010 / 14:282РусŁacБел

Чаму Вялікадні розныя, а часам супадаюць

2010 год — адзін з тых, калі праваслаўныя і католікі будуць святкаваць Вялікдзень разам. Сёлета гэтая ўрачыстасць прыпадае на 4 красавіка.

2010 год — адзін з тых, калі праваслаўныя і католікі будуць святкаваць Вялікдзень разам. Сёлета гэтая ўрачыстасць прыпадае на 4 красавіка.

У гэты дзень гучным звонам з усіх цэркваў і касцёлаў свету будзе абвешчана вялікая радасць — Хрыстос Уваскрос!

Часта паўстае пытанне, чаму католікі і праваслаўныя ў нашай краіне звычайна адзначаюць Пасху з вялікай розніцай дзён

і толькі раз на нейкі час дата ўрачыстасці супадае.

Справа ў тым, што Вялікдзень — гэта рухомае свята. Яго дата неаднойчы ў гісторыі была тэмай спрэчак. У нашы часы ў заходніх Касцёлах прынята, што Вялікдзень адзначаецца ў нядзелю пасля першай вясенняй поўні месяца. Дата ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста залежыць таксама ад даты Укрыжавання, якое, як пішуць Евангелісты, адбылося на тры дні раней — непасрэдна перад яўрэйскай Пасхай, якая адзначалася ў чатырнаццаты дзень месяца Нісан. Аднак праблема заключаецца ў тым, што дата Укрыжавання ў Евангеллі паводле Яна і ў іншых трох адрозніваецца. Таму ўсходнія Касцёлы выказваліся за дату чатырнаццаты Нісан, а заходнія прывязвалі адзначэнне ўрачыстасці Уваскрасення да пятнаццатага дня гэтага месяца.

Пералом у вызначэнні дня Пасхі здзейсніў манах па імені Дыянізій. Ён стварыў хрысціянскі каляндар, пачынаючы адлік ад Нараджэння Хрыста.

Каб атрымаць дату Вялікадня,

сярэднявечны хранолаг шукаў так званую залатую лічбу, звяраў па табліцы дату поўні месяца,

потым шукаў першую поўню пасля 21 сакавіка і затым ў табліцы так званых літар нядзелі адшукваў дату Вялікадня.

Пасля рэформы календара шляхі Усходу і Захаду, што датычаць адзначэння Пасхі, разышліся. Розніца ў святкаванні Вялікадня паміж Каталіцкім Касцёлам і тымі Праваслаўнымі Цэрквамі, якія карыстаюцца Юліянскім календаром,

можа складаць нават пяць тыдняў. Але можа і супадаць, як адбываецца і сёлета.

З’яўляюцца тэндэнцыі, каб увесці сталую дату Вялікадня. Варта адзначыць, што Канстытуцыя аб Святой Літургіі Другога Ватыканскага Сабору цалкам дапускае такую магчымасць.

catholic.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера