Знайсці
22.03.2019 / 11:343РусŁacБел

Суседзі склаліся і аднавілі прыгожае графіці ў двары ФОТЫ

У двары ля метро Грушаўка з 2011 году нью-ёркскім мастаком Andrei Key Detail было намалявана вельмі прыгожае графіці, якое пару гадоў таму сапсавалі нейкія вандалы.

Жыхары адразу трох вуліц — Розы Люксембург, Лермантава і Шчорса вельмі любілі прыгожы малюнак у двары сваіх дамоў, пакуль аднойчы нехта яго не замаляваў.

Неабыякавы жыхар дома насупраць Зміцер Кавалгін вырашыў, што так ён гэта не пакіне. Змітру 32 гады, працуе ён у сталярнай майстэрні «Арцель Шчэпкі».

«Я вельмі за тое, каб у нашых дварах было ўтульна, я нават балатаваўся ў дэпутаты ў районе «Розачкі», — расказвае Кавалгін.

Зміцер Кавалгін паразмаўляў з суседзямі, і было вырашана скласціся грашыма, наняць мастака, купіць фарбы і аднавіць арыгінальнае графіці.

«У School of Urban Pioneers я пазнаёміўся з мастаком Сяргеем Veliki Meliki, — расказвае Зміцер — Сяргей пагадзіўся дапамагчы, але сказаў, што не можа, пакуль няма аўтарскага права».

Давялося звярнуцца ў ЖЭК, потым — у архітэктурна-будаўнічы аддзел адміністрацыі Маскоўскага раёна, там перанакіравалі ў аддзел ідэалогіі, але ніхто асабліва не мог дапамагчы. У выніку Сяргей знайшоў аўтара сам і дамовіўся.

Суседзі склаліся грашыма: 5 чалавек па 20 рублёў, нехта даў 50, а асноўную суму даклаў сусед-айцішнік Папрыка. 

У выніку ўся задума абышлася прыкладна ў 300 рублёў. «Варта ўсім суседзям з пары дамоў скінуцца па рублі, то можна рабіць такое у горадзе», — піша Кавалгін.

Пакуль мы назіралі за працай Сяргея, мінакі зацікаўлена спыняліся паглядзець і каментавалі: «Спадзяюся, што больш не сапсуюць».

Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера