Знайсці
23.08.2017 / 20:112РусŁacБел

Саўмін вызначыў парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара

Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў ад 22 жніўня 2017 года №637, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.

Унікальны ідэнтыфікатар — сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур ў электроннай форме праз асабісты электронны кабінет, у дачыненні да якіх заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах устаноўленая такая форма іх ажыццяўлення.

Палажэннем вызначаны парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара ў мэтах забеспячэння доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы (адклікання) заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, атрымання адміністрацыйных рашэнняў (апавяшчэнняў аб прынятых адміністрацыйных рашэннях) і падачы (адклікання) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме. Унікальны ідэнтыфікатар уключае ў сябе лагін (імя ўліковага запісу грамадзяніна) і пароль.

Пастановай таксама зацверджанае палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння ўпаўнаважанага органа з аператарам агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС), дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур ў электронным выглядзе праз адзіны партал электронных паслуг.

Дзеянне палажэння распаўсюджваецца на ўзаемадзеянне ўпаўнаважанага органа з аператарам ААІС пры стварэнні ўмоў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе праз адзіны партал, а таксама з аператарам ААІС, дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі пры атрыманні ў электроннай форме дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаных у пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі

Міністэрству ўнутраных спраў даручана на бязвыплатнай аснове прадастаўляць звесткі аб персанальных даных фізічных асоб з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), уладальнікам якіх яно з'яўляецца, для пацверджання дакладнасці даных дакумента, што сведчыць асобу, якая звярнулася па выдачу ўнікальнага ідэнтыфікатара.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031