Знайсці
23.08.2017 / 15:2541РусŁacБел

Кіроўца тралейбуса выклікаў міліцыю, бо 12-гадовая дзяўчынка-інвалід везла ровар у салоне

Жыхарка Брэста набыла сваёй дачцэ ровар. Але замест радасці падарунак прынёс турботы і разбіральніцтва з удзелам міліцыі.

Па словах жанчыны, новы ровар вырашылі везці дадому на тралейбусе. Людзей у салоне было мала і ровар нікому не перашкаджаў. Але ж на канцавым прыпынку кіроўца паведаміў, што пасажыркі з роварам павінны пакінуць салон. Калі яны адмовіліся (частка тралейбуснага маршруту ў зваротным напрамку праходзіць па іншых вуліцах), кіроўца папрасіў астатніх пасажыраў выйсці, закрыў усе дзверы і выклікаў міліцыю.

«Па выкліку прыехалі два супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Праверылі дакументы на ровар і сказалі, што я маю права яго перавозіць у грамадскім транспарце. Паказвалі кіроўцу нейкі пункт інструкцыі.

Але той упёрся: хай выходзяць і ўсё. Тэлефанаваў свайму начальству, скардзіўся, шумеў.

Я паказваю дакумент: у дзяўчынкі інваліднасць, яна не зможа даехаць на ровары да хаты, і адну я яе адправіць таксама не магу, — распавяла падрабязнасці маці дзяўчынкі брэсцкаму парталу vb.by. — Пазней кампетэнтныя людзі патлумачылі: мы мелі права перавозіць дзіцячы (мяркую, што і падлеткавы таксама) ровар пры выкананні дзвюх умоў. Першае — аплата праезду (а мы яго аплацілі, зразумелая справа). Другое — трэба зняць адно або два колы і спакаваць ровар у чахол. Мы пра гэта не ведалі, але і кіроўца ні пра чахлы, ні пра аплату і словам не абмовіўся. У яго было адно патрабаванне — каб мы пакінулі тралейбус».

Спрэчка працягвалася каля гадзіны, і ўвесь гэты час тралейбус стаяў на канцавым прыпынку. У выніку тралейбус усё-ткі паехаў — разам з дзяўчынкай, яе маці і роварам.

У КУТП «Тралейбусны парк» каментаваць здарэнне адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што ў дачыненні да гісторыі праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930