Знайсці
23.08.2017 / 13:143РусŁacБел

Радзільня ў Чалябінску заплаціць кампенсацыю жанчыне за падмену дачкі 30 гадоў таму

Цэнтральны раённы суд Чалябінска пастанавіў спагнаць 1 мільён расійскіх рублёў (каля 17 тыс. даляраў) з рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя і радзільні на карысць мясцовай жыхаркі Зоі Туганавай, якой у гэтай радзільні 30 гадоў таму падмянілі нованароджаную дачку (Таццяну Туганаву).

Жанчына падала пазоў у суд 11 красавіка 2017 года.

Суд часткова задаволіў пазоў пацярпелага боку, які прасіў спагнаць на яе карысць 10 мільёнаў расійскіх рублёў (169 тысяч даляраў). Зоя Туганава і яе прадстаўнік патрабавалі спагнаць гэтую суму з адказчыкаў — перынатальнага цэнтра Чалябінскай вобласці, Міністэрства аховы здароўя Расіі і Мінфіна Расіі, а таксама з абласных Міністэрства аховы здароўя і ўрада.

Пазоўшчыца мяркуе, што віна медработнікаў, з-за якой яна «перанесла шмат пакут», даказаная.

«Пасля таго як я даведалася пра падмену дзяцей, увесь свет спыніўся: бо пасля падмены мая родная дачка з сям'і Тулегенавай трапіла ў дзіцячы дом, і зараз нават табліцы множання не ведае», - адзначыла яна.

Зоя Туганава і яе прадстаўнік у судзе сцвярджаюць, што падмена дзяўчынкі адбылася ў Чалябінску ў абласной акушэрскай гінекалагічнай бальніцы ў 1987 годзе.

Пасля таго як Туганава нарадзіла дачку, медыкі пераблыталі яе з іншай дзяўчынкай. Па словах маці, яна здагадалася пра падмену дзіцяці адразу пасля родаў і паспрабавала тады вырашыць гэтую праблему, але дактары сказалі, што дзіця яе. Туганава адзначыла, што «пад уплывам тэлеперадачы пра падмену дзяцей» выхаваная ёю дачка Кацярына Туганава правяла даследаванне з ДНК-аналізам. Падчас даследавання знайшлі родную дачку пазоўшчыцы, а сваяцтва пацвердзіў ДНК-аналіз.

Па дадзеных інфармагенцтва «Мага-Урал», Зоя Туганава лічыць, што падмена ў радзільні адбылася з-за блытаніны з «сугучнымі прозвішчамі». Разам з ёй у радзільным доме знаходзілася жанчына па прозвішчы Тулегенава.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930