Знайсці
23.08.2017 / 22:336РусŁacБел

Эпоха інтэр'ераў у нацыянальным стылі. Новы трэнд: шафы з арнаментам 

У Беларусі назіраецца новая хваля цікавасці да нацыянальнай культуры і народных сімвалаў. Пасля перабудовачных часоў, калі краіна атрымала незалежнасць і беларусы зацікавіліся сваімі каранямі, наступіла доўгае зацішша. І вось мы зноў загаварылі пра самаідэнтыфікацыю і вяртанне да вытокаў. Не будзем паглыбляцца ў прычыны і следствы працэсу, лепш пагаворым пра яго праявы.

Сакрэты стварэння беларускіх інтэр'ераў

Этна-стыль даўно прысутнічае на подыумах. Айчынныя дызайнеры з задавальненнем дэманструюць элементы беларускай культуры ткацтва і вышыўкі. Паступова тэма адраджэння пранікае і ў іншыя сферы. Тэндэнцыя апошніх гадоў — стварэнне інтэр'ераў ў нацыянальным стылі. Дызайнеры распавядаюць пра цікавыя праекты ў загарадных катэджах, дачных дамах і гарадскіх кватэрах. Элементы беларускай народнай культуры прысутнічаюць у дэкаратыўным аздабленні і аксэсуарах.

Шафы-купэ з нацыянальным прынтом

Арыгінальна і самабытна выглядае мэбля, упрыгожаная традыцыйным арнаментам і знакавымі для Беларусі славутасцямі. На фасады шафаў-купэ метадам фотадруку наносяць сімвалічныя малюнкі і ўзоры. Замоўцы самастойна абіраюць цікавыя прынты або давяраюць гэтую місію дызайнеру. На сайце вытворцы такіх шафаў — Shkaf4u — вы можаце паглядзець цэны на шафы-купэ ў Мінску.

 Шпалеры з беларускім арнаментам

Падтрымаць нацыянальны трэнд вырашылі вытворцы шпалераў. Адна з айчынных фабрык выпусціла матэрыялы для аздаблення сцен з арнаментам і панарамамі беларускіх замкаў. Кошт — каля 5 рублёў за стандартную трубку шпалераў. Цікавасць да прадукцыі ёсць і сярод беларусаў, і сярод гасцей з далёкага і блізкага замежжа.

Аксэсуары з мясцовым каларытам

Дызайнеры падбіраюць аксэсуары для беларускіх інтэр'ераў сярод аўтарскіх работ мясцовых майстроў і прадукцыі айчынных прадпрыемстваў. Арыгінальныя шкляныя жырандолі, якія імітуюць славянскія падвешванні, цагляныя збаны і вазы, каваныя вырабы, вышытыя абрусы, фіранкі і ручнікі.

Пры стварэнні інтэр'еру ў этна-стылі запомніце важнае правіла: нельга перагружаць інтэр'ер, павінна быць розніца паміж жылым памяшканнем і музейнай кампазіцыяй.

Шафы-купэ ў беларускім стылі

У пошуках балансу паміж выгодай і эстэтыкай дызайнеры рэкамендуюць абмежавацца выкарыстаннем у інтэр'еры аднаго або некалькіх элементаў у традыцыйным стылі. Цікавае рашэнне — шафа-купэ, фасад якой упрыгожаны нацыянальным арнаментам ці малюнкам, звязаным з гісторыяй і культурай нашага народа.

Замкі і пейзажы, жытняе і валошкавае поле, буслы і зубры — ланцужок можна працягваць доўга, выбар залежыць ад фантазіі замоўцы. Вытанчана і стылёва выглядаюць шафы-купэ з нацыянальным арнаментам. Геаметрычны малюнак не проста ўпрыгожвае фасад — ён становіцца абаронай і абярэгам для жыхароў дома.

Сімвалізм і глыбіня беларускага арнаменту

Разглядаючы мудрагелістыя ўзоры на шафах-купэ, мала хто бачыць у іх схаваны сэнс. Між тым, беларускі арнамент сімвалічны, у ім заключана тысячагадовая мудрасць народа. Багацце каларыту і разнастайнасць формаў, схаваны пазітыўны пасыл і моцная функцыя сямейнага абярэга — зазірнуўшы трошкі глыбей і задумаўшыся пра сэнс галоўных беларускіх сімвалаў, адкрываеш шмат цікавага.

Арнамент нясе ў сабе станоўчую энергетыку і пазітыўны пасыл. Нашы продкі не адлюстроўвалі на сімвалічных малюнках бяду, смерць і боль. Яркай адметнай рысай беларускіх узораў, у параўнанні з іншымі славянскімі абярэгамі, з'яўляецца выкарыстанне геаметрычных фігур: ромбаў, квадратаў, палосаў. Радзей сустракаюцца раслінныя і анімалістычныя матывы.

Традыцыйныя колеры беларусаў — чырвоны і белы. Белы фон сімвалізуе чысціню і беззаганнасць, чырвоны — колер сонца, крыві і жыцця.

Сакральнае значэнне нацыянальнага арнаменту

Сімвалічныя знакі продкаў — гэта не толькі цікавыя ўпрыгожванні. Нашы прашчуры шчыра верылі, што спалучэнне пэўных элементаў дапамагае спраўляцца з хваробамі, прыносіць поспех, умацоўвае сям'ю, спрыяе дабрабыту. Ці вераць у сімвалічнасць важных знакаў людзі, якія ўпрыгожваюць арнаментам сучасныя фасады шафаў-купэ, сказаць складана. І ўсё ж варта згадаць пра магічную сілу і таемнае значэнне некаторых элементаў.

Да ведама:

Сонца -- дае сілу і выздараўленне
Месяц— абараняе дзяцей ад начных страхаў
Жытняя баба — сімвал жыцця і ўрадлівасці
Свяшчэннае дрэва — стымулюе рост дабрабыту
Берагіня— сімвал моцнай сям'і, захоўвае ачаг

Абіраем арнамент для шафаў-купэ ў розныя пакоі

У народнай беларускай культуры дзясяткі разнавіднасцяў арнаментаў, і кожны нясе ў сабе асаблівы сэнс. Выбіраючы ўзор для ўпрыгожвання фасада шафы-купэ, пацікаўцеся яго сакральным значэннем, гэта дапаможа зрабіць правільны выбар.

Усталёўваючы ў дзіцячым пакоі зручную мэблю, аздобце яе сонцам ці месяцам, яны абароняць дзіця ад страхаў і хваробаў.

Для шафы-купэ для спальні падыдзе арнамент з выявай Берагіні: беларуская абаронца ахоўвае сямейны ачаг, дапамагае мірна вырашаць спрэчкі. Можна абраць агонь: ён сімвалізуе святасць і пладавітасць.

У пакоі хлопца-падлетка актуальны арнамент васьмірог — сімвал агню і мужчынскага пачатку, у дзявочай дарэчныя жаночыя абярэгі, якія сімвалізуюць прыгажосць, маладосць, вясну, шчаслівае замужжа.

Фасад шафы ў зале ці працоўным кабінеце можна ўпрыгожыць выявай свяшчэннага дрэва.

Верыць ці не ў магічную сілу арнаменту — асабістая справа кожнага. Пры афармленні інтэр'ера ў беларускім стылі можна аддаць перавагу меней сімвалічным малюнкам. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць нанесці на ДСП, МДФ, люстэркі і шкло любыя варыянты малюнкаў, неабходна толькі абраць прывабны дызайн і агучыць пажаданне пры замове шафы-купэ.

Калі вы любіце беларускую культуру і шануеце традыцыі продкаў, не адмаўляйце сабе ў задавальненні аформіць інтэр'ер так, каб ён прыносіў радасць. Замовіць шафу-купэ ў Мінску па індывідуальных параметрах вы можаце на сайце Shkaf4u.by.

ТАА «ГрэйМедиа АРТ» УНП 192614847

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера