Знайсці
22.08.2017 / 18:0119РусŁacБел

Прэзентаваны першы беларускі электрамабіль ФОТАФАКТ

Нацыянальная акадэмія навук прэзентавала першы беларускі электрамабіль. Мерапрыемства адбылося на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі.

Эксперыментальны ўзор электрамабіля створаны на базе серыйнай машыны GeelySC7 беларускай зборкі. Яго наяўнасць дазволіць адпрацаваць аптымальныя кампановачныя рашэнні ў частцы электракампанентаў, удакладніць іх характарыстыкі і прыступіць да стварэння паўнавартаснага доследнага ўзору, прыняцця рашэнняў па засваенні яго вытворчасці ў краіне.

Уся кампанентная база цягавага электрапрывада аўтамабіля лакалізаваная ў Беларусі. Пакупным элементам з'яўляецца толькі цягавая батарэя — назапашвальнік электраэнергіі, конкурс на пастаўку якога выйграла расійская кампанія «Энер зэт» (Санкт-Пецярбург).

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера