Знайсці
22.08.2017 / 12:3112РусŁacБел

Урад Расіі ухваліў крэдыт Беларусі на $700 мільёнаў для аплаты старога расійскага крэдыту

Урад РФ ухваліў праект пагаднення аб прадастаўленні дзесяцігадовага дзяржкрэдыту Беларусі на $ 700 мільёнаў.

Мінфіну сумесна з МЗС даручана правесці перамовы з беларускім бокам і падпісаць пагадненне, гаворыцца ў распараджэнні, падпісаным прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым 19 жніўня.

Згодна з праектам, крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі — у красавіку і кастрычніку — пачынаючы з 2018 года. Сума траншаў будзе паступова расці: з 2,5% ад сумы ў першыя некалькі гадоў да 9,5% у красавіку і кастрычніку 2027 года.

Стаўка - 6-месячны LIBOR плюс маржа, якая разлічваецца як розніца паміж прыбытковасцю даляравых еўрабондаў РФ з пагашэннем праз 7 гадоў і разліковай стаўкай 7-гадовага адсоткавага свопу ў доларах.

Крэдыт прызначаны на рэфінансаванне абавязацельстваў Беларусі перад РФ па раней атрыманай пазыцы. Прынцыповая дамоўленасць аб выдзяленні крэдыту была дасягнута на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у пачатку красавіка гэтага года.

interfax.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера