Знайсці
22.08.2017 / 12:052РусŁacБел

У аўстралійскім заапарку нарадзілася рэдкая белая каала ФОТАФАКТ

У аўстралійскім заапарку горада Квінсленд нарадзілася рэдкая белая каала. Пра гэта паведамляе тэлеканал BBC. Нягледзячы на сваю белую афарбоўку, жывёла не з'яўляецца альбіносам.

Маленькая каала ўжо паспела стаць ўлюбёнкай наведвальнікаў і супрацоўнікаў заапарку, а таксама карыстальнікаў інтэрнэту. Як адзначаюць эксперты, жывёле было б даволі цяжка адаптавацца і выжыць у дзікай прыродзе з такой афарбоўкай, бо яна магла б стаць лёгкай мішэнню для драпежнікаў.

— У ветэрынарыі гэта звычайна апісваюць паняццем «серабрысты ген»: калі жывёлы нараджаюцца з белай або вельмі светлай поўсцю. Як і малочныя зубы ў дзяцей, гэтая поўсць выпадае па меры сталення і мяняецца на дарослую афарбоўку, — распавядае кіраўнік медыцынскага цэнтра для дзікіх жывёл Розі Бут.

Імя нованароджанай каале яшчэ не далі, аднак кіраўніцтва заапарку прапанавала карыстальнікам фэйсбука самім абраць імя для каалы. У якасці варыянтаў найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца Сняжынка, Брыльянт, Жамчужына і Джэндаладзі (у перакладзе з мовы карэннага аўстралійскага племені азначае «з белай поўсцю»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930