Знайсці
22.08.2017 / 12:5819РусŁacБел

Лукашэнка размаўляў у верталёце па правадным тэлефоне. Гэта магчыма?

Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня кантраляваў ход уборачнай кампаніі з паветра.

Пры гэтым на фота відаць, як кіраўнік Беларусі трымае ў руках слухаўку ад звычайнага, здавалася б, праваднога тэлефона. І ўсё б нічога, калі не той факт, што знаходзіцца Лукашэнка на борце верталёта.

president.gov.by

«Наша Ніва» паразмаўляла з экспертамі, якія патлумачылі, што гэта за тэлефон і як ён працуе.

Хутчэй за ўсё, кіраўнік краіны размаўляе па спадарожнікавым тэлефоне — спецыяльнай прыладзе, якая перадае інфармацыю напрамую праз адмысловы камунікацыйны спадарожнік, тым самым забяспечваючы надзейную сувязь нават там, дзе няма ні звычайных правадных, ні сотавых сетак сувязі.

Спадарожнікавы тэлефон, як і звычайны мабільны, абслугоўваецца кампаніямі-аператарамі (Inmarsat, Globalstar, Iridium ці іншыя). З яго можна патэлефанаваць як на іншыя спадарожнікавыя тэлефоны, так і на звычайныя гарадскія і мабільныя тэлефоны любых стандартаў.

Правады вядуць да спецыяльнае прылады, якая ўсталёўвае сувязь са спадарожнікам.

Спадарожнікавы тэлефон у выкарыстанні, 2005 год. Фота: wikipedia.org

Дарэчы, дзякуючы спадарожнікам у пасажыраў самалётаў цяпер ёсць магчымасць выхаду ў інтэрнэт. Авіякампаніі ўсё часцей прапануюць бясплатны або (часцей за ўсё) платны вай-фай. 

Падключэнне да інтэрнэту на борце забяспечваецца праз геастацыянарныя спадарожнікі на арбіце, якія перадаюць дадзеныя з наземных станцый на рэсіверы. На спадарожніках ўсталявана мноства пар рэтранслятараў, асобна для прыёму і перадачы сігналу. Для таго, каб паміж самалётам і спадарожнікам наладзілася сувязь, на борце мантуецца спецыяльная антэна. Хуткасць інтэрнэту праз спадарожнік вар'іруецца ў межах 12 Мбіт/с.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930