Знайсці
22.08.2017 / 11:334РусŁacБел

Сын забіў бацьку, вывез цела ў лес і спаліў

25 чэрвеня ў адным з раёнаў Мінскай вобласці ў лесапаласе ля чыгункі мінак заўважыў вогнішча. Ён падышоў бліжэй і заўважыў у агні абгарэлыя парэшткі мужчыны.

Парэшткі належалі 57-гадоваму мінчуку. Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства быў затрыманы 30-гадовы сын мужчыны.

«Забойства было здзейснена на глебе непрыязных асабістых адносін паміж бацькам і сынам. Бацька пражываў з сям'ёй сына ў адной кватэры. Частыя рознагалоссі адбываліся праз злоўжыванне бацькам спіртнымі напоямі і адпаведным ладам жыцця. Чарговы канфлікт, які здарыўся ў ноч на 25 чэрвеня, перарос у бойку. У выніку было здзейснена забойства. Труп быў вывезены за межы горада Мінска і для ўтойвання слядоў здзяйснення злачынства падпалены», — паведамляе міліцыя.

Падазраваны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930