Знайсці
21.08.2017 / 17:1122РусŁacБел

Каб не расчароўваць? Могілкі насупраць будучай «прэзідэнцкай бальніцы» зашываюць 3-метровым плотам ФОТЫ

Могілкі ў Ждановічах абносяць глухім плотам — увесь перыметр абшываюць металічнымі лістамі. З чым гэта звязана, дакладна невядома. Могілкі на сёння ужо закрылі, новыя пахаванні там забароненыя.

Але ж непадалёку ад могілак будуецца так званая «прэзідэнцкая бальніца» — Рэспубліканскі клінічны медцэнтр Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Здаць аб’ект плануюць пад канец 2017 года. І вось за некалькі месяцаў да ўводу клінікі ў эксплуатацыю могілкі пачалі «маскіраваць».

У саміх Ждановічах уцямны адказ на пытанне, навошта патрэбны плот, атрымаць не ўдалося. У сельсавеце па каментары просяць звяртацца ў КУП «Ждановічы-Сервіс» — прадпрыемства, якое абслугоўвае могілкі. А «Ждановічы-Сервіс» просіць звяртацца ізноў у сельсавет. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930