Знайсці
21.08.2017 / 19:441РусŁacБел

«Фальксваген» паведаміў, калі пачнуцца продажы яго электрычнага мікрабуса

Любімы мікрааўтобус узбярэжжа Каліфорніі, Volkswagen Microbus, зноў вернецца — на гэты раз ужо ў якасці электрычнага транспартнага сродку, адзначае Зак Эстрада на старонках рэсурсу The Verge. Кампанія Volkswagen анансавала свае планы па вытворчасці новай версіі свайго канцэпта I.D. Buzz. Кампанія спадзяецца пачаць продажы навінкі да 2022 года.

Паказаны раней у 2017 годзе на Аўтасалоне ў Дэтройце (Detroit Auto Show) новы транспартны сродак з'яўляецца прамым пераемнікам мікрааўтобуса, які кампанія прадавала ў Паўночнай Амерыцы з 1950-х па 1980-я гады.

Версія канцэпта, прызначаная для вытворчасці, як чакаецца, будзе некалькі адрознівацца ад «тупаносае» арыгінальнае мадэлі, бо ўсе батарэі будуць убудаваныя пад падлогу. Верагодна, новы мікрааўтобус будзе трохі падобны на Chevrolet Bolt.

Перспектыва таго, што вытворчасць I.D. Buzz пачнецца (варта адзначыць, што кампанія не анансавала, што назва транспартнага сродку будзе менавіта такой), з'яўляецца прыемнай навіной для тых спажыўцоў, якія зацікаўлены ў аўтамабілі з вялікай колькасцю месцаў для пасажыраў, не кажучы ўжо пра настальгію па арыгінальнай мадэлі мікрааўтобуса.

Як і арыгінальны мікрааўтобус, I.D. Buzz будзе таксама прапаноўвацца спажыўцам і ў грузавой версіі, адзначае кампанія Volkswagen. Такі мікрааўтобус прызначаецца для рынкаў розных гарадоў, у якіх патрабаванні да выкідаў робяць выкарыстанне транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згарання дарагім.

hi-news.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера