Знайсці
21.08.2017 / 12:2018РусŁacБел

Пасольства ЗША ў Расіі больш не будзе прымаць заявы на візы ад беларусаў

Пасольства ЗША ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу адмяняюць прыём заяў на атрыманне віз ад грамадзян Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства.

«Сумоўі для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія падалі заяву на неіміграцыйную візу ЗША і ўжо аплацілі консульскі збор, будуць пераназначаныя», — сказана ў паведамленні.

Грамадзянам нашай краіны рэкамендуюць звярнуцца для праходжання сумоўяў для атрымання неіміграцыйных візаў у пасольствы ЗША ў Варшаве, Кіеве ці Вільні.

***

Раней пасольства ЗША ў Расіі абвясціла, што з 23 жніўня 2017 года прыпыняецца выдача неіміграцыйных візаў у расійскіх рэгіёнах. Гэта звязана з абмежаваннем колькасці супрацоўнікаў дыпмісіі, якога запатрабавала Масква ў адказ на амерыканскія санкцыі.

З 1 верасня сумоўя для выдачы візаў будуць праводзіцца толькі ў пасольстве ў Маскве. З 21 жніўня пачнецца адмена сумоўяў, назначаных у консульствах у Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу і Уладзівастоку.

Абмежаванні захаваюцца да таго часу, пакуль дзейнічае рэжым скарачэння штата дыпмісіі. Консульскія зборы за візы будуць дзейнічаць на працягу года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930