Знайсці
21.08.2017 / 12:3116РусŁacБел

Апошняе ФОТА дзяўчыны над безданню, куды праз некалькі секунд яе скінуў былы

Апошняе фота дзяўчыны над безданню, куды праз некалькі секунд яе скінуў былы Фота © Instagram / Loren Bunner

Каб замесці сляды злачынства, юнак выклаў перадсмяротныя фота каханай у сацсетцы.

20-гадовы Ларэн Банэр двойчы стрэліў у сваю каханую Джолі Калан і затым скінуў яе ў прорву, калі яны адправіліся на сумесны шпацыр у Алабаме, паведамляе The Sun.

Каб схаваць злачынства, хлопец выклаў у інстаграм чатыры фатаграфіі загінулай, якія ён зрабіў за некалькі хвілін да яе забойства. Аднак утойваць забойства доўга ён не змог: юнак сам прызнаўся ў злачынстве. Па словах Ларэна, яны планавалі групавое самагубства, але яму не хапіла сіл забіць сябе.

Зрэшты, па версіі паліцыі, юнак быў моцна засмучаны тым, што Джолі прапанавала застацца проста сябрамі, таму схапіўся за драбавік, які быў знойдзены пазней у лесе. Сваякі загінулай сцвярджаюць, што дзяўчына не выглядала прыгнечанай і будавала планы на будучыню. Перад паходам яна напісала ў сацсетках: «Калі са мной нешта здарыцца, то вы ведаеце, з кім я была».

Акрамя таго, у судзе стала вядома, што Ларэн выхваляўся перад сваім сакамернікам, што забіў сваю дзяўчыну. У выніку юнака прысудзілі да 52 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930