Знайсці
21.08.2017 / 11:528РусŁacБел

У мінскіх школах забароняць здаваць наяўныя грошы на харчаванне — аплата толькі праз АРІП

Ад пачатку новага навучальнага года аплачваць харчаванне ў мінскіх школах стане прасцей. Бацькам больш не прыйдзецца перадаваць класнаму кіраўніку наяўныя за сняданкі і абеды, цяпер усе разлікі будуць праходзіць праз сістэму АРІП, піша Tut.by.

Кожнае дзіця атрымае нумар рахунку, куды бацькі і будуць пералічваць грошы за харчаванне. Плаціць за сняданкі і абеды мамы і таты змогуць праз смс-банкінг, банкамат або ў банку. Так, як разлічваюцца за падручнікі або гурткі.

— Мы яшчэ прадумваем, альбо бацькі будуць плаціць за месяц наперад, альбо за два тыдні, каб менш было, або па факце, — тлумачыць Вольга Езапянкова, начальнік аддзела грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. - Хутчэй за ўсё — наперад, бо камбінату школьнага харчавання трэба закупляць прадукты.

Да верасня, кажа спецыяліст, механізм адпрацуюць. Раней па безнаяўнай сістэме разліку харчаванне аплачвалі толькі ў навучальных установах, дзе дзейнічала карта навучэнца.

— Увесь свет ужо працуе па такой сістэме. Чаму б і нам на яе не перайсці, - працягвае Вольга Езапянкова. - Пры безнаяўнай аплаце усё выразна і празрыста. У той жа час так зручней і класным кіраўнікам, і загадчыкам вытворчасцю: не трэба нікуды гэтыя грошы здаваць і інкасаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930