Знайсці
21.08.2017 / 08:064РусŁacБел

У Расіі назвалі магчымых «пераемнікаў» Пуціна

Лідарамі рэйтынгу магчымых «пераемнікаў» прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, складзенага фондам «Пецярбургская палітыка», сталі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, мэр Масквы Сяргей Сабянін і губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін. Пра гэта паведамляе РБК.

Мядзведзеў у рэйтынгу атрымаў 21 бал. У каментары да яго паказчыкаў гаворыцца, што прэм'ер яшчэ «да канца не адышоў» ад «інфармацыйных нападаў» і акцыяў пратэсту, якія адбыліся ў пачатку года, але яму ўдалося спыніць «негатыўную рэйтынгавую дынаміку».

Па словах кіраўніка «Пецярбургскай палітыкі» Міхаіла Вінаградава, пра гэта кажа з'яўленне Мядзведзева разам з Пуціным падчас візіту прэзідэнта ў Крым на мінулым тыдні.

Сабянін у рэйтынгу набраў 19 балаў. Эксперты лічаць, што ён змог знізіць «напружанасць у сувязі з рэнавацыяй у Маскве і пераключыць увагу на пазіцыянаванне маскоўскіх муніцыпальных выбараў як узорных з пункту гледжання канкурэнтнасці».

Дзюмін, які, як раней паведамлялі суразмоўцы РБК, карыстаўся вялікім даверам Пуціна, атрымаў 19 балаў. Яго высокі вынік аўтары даследавання звязваюць з чаканнем з'яўлення новай фігуры ў ролі магчымага пераемніка.

На чацвёртым месцы з 17 баламі ў рэйтынгу апынуўся міністр абароны Сяргей Шайгу, а на пятым з 16 баламі - спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

Выбары прэзідэнта ў Расіі намечаны на сакавік 2018 года. Пуцін у пачатку жніўня паабяцаў «падумаць» аб вылучэнні на іх у якасці кандыдата.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера