Знайсці
20.08.2017 / 17:08РусŁacБел

Пасольства: Беларускія ўдзельнікі выставы ў Дамаску не пацярпелі ад выбуху

Беларусаў сярод пацярпелых ад выбуху ў Дамаску няма. Такая інфармацыя агучана ў эфіры АНТ, паведамляе БелТА.

Баевікі выпусцілі па выстаўным комплексе мінамётны снарад, які выбухнуў каля галоўнага ўваходу. Паводле папярэдняй інфармацыі, чатыры чалавекі загінулі і столькі ж атрымалі раненні.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сірыі Аляксандр Панамароў адзначыў, што ніхто з беларускіх удзельнікаў выставы не пацярпеў.

«Некаторыя працуюць на месцах, вядуць перамовы, плануем працягнуць удзел. Вайсковае кіраўніцтва запэўнівае, што гэтая акцыя разавая і што ў цяперашні час пагрозы ліквідаваныя. Выстава працягвае працу», - сказаў ён.

Дамаскі міжнародны кірмаш арганізуецца ад 1954 года і з'яўляецца адным з найстарэйшых у блізкаўсходнім рэгіёне. Аднак апошнія шэсць гадоў выстава не праводзілася з-за неспакойнай абстаноўкі ў рэгіёне. Сёлета Damascus International Fair адчыніўся 17 жніўня і працягнецца 10 дзён, у ім бяруць удзел каля 2 тыс. дэлегацый.

Тут прадстаўленыя машыны, абсталяванне, спецтэхніка, будматэрыялы, тавары народнага спажывання і ўзоры харчовай прамысловасці.

Сярод удзельнікаў - пяць беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў (ААТ «БелАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ- холдынг», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «МТЗ», ААТ «Магілёўліфтмаш», а таксама вытворца мэблі медыцынскага прызначэння і мэблі для дома ААТ «Ольса»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930