Знайсці
20.08.2017 / 16:55РусŁacБел

У жалобных мерапрыемствах у Барселоне возьмуць удзел сто тысяч футбольных заўзятараў

Кароль Філіп і каралева Летыцыя ўзялі ўдзел у набажэнстве ў вядомым Храме Святой Сям'і (Sagrada Familia), каб памянуць 14 ахвяраў нападаў у Каталоніі.

Паліцыя працягвае пошукі кіроўца мікрааўтобуса, які заехаў у натоўп мінакоў на вядомым турыстычным праспекце Рамбла ў Барселоне і забіў 13 чалавек. Чатырнаццаты загінуў у выніку наезду аўтамабіля ў Камбрылсе, піша Бі-бі-сі.

Па паведамленнях СМІ, джыхадысты планавалі падарваць Sagrada Familia, спраектаваны вядомым архітэктарам Антоніа Гаўдзі.

На памінальным набажэнстве прысутнічаў таксама прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой. Меры бяспекі каля храма ўзмоцненыя.

У суботу каралеўская пара ўсклалі кветкі на месца атакі на бульвары Рамбла. Іх суправаджаў мэр Барселоны і кіраўнік Каталоніі.

Таксама кароль і каралева наведалі ахвяраў нападу ў Барселоне ў гарадской лякарні.

Кароль Філіп і каралева Летыцыя ўзялі ўдзел у памінальным набажэнстве.

Пазней у нядзелю футбольны клуб «Барселона» правядзе першую гульню ў сезоне ў іспанскай Ла Лізе. Чакаецца, што на стадыёне клуба «Камп Ноу», дзе збярэцца 100 000 гледачоў, таксама абвесцяць хвіліну маўчання.

У суботу міністр унутраных спраў Хуан Ігнасіа Зойда заявіў, што джыхадысцкая групоўка, якая налічвала прыкладна 12 чалавек, цалкам ліквідаваная.

У той жа час паліцыя працягвае пошукі падазраванага - ураджэнца Марока Юнеса Абуякуба, якога іспанскія СМІ назвалі верагодным кіроўцам фургона.

17-гадовы Муса Укабір, якога раней адшуквалі як галоўнага падазраванага, быў адным з пяці забітых паліцыяй падчас нападу ў горадзе Камбрылс, на захад ад Барселоны.

Паліцыя заяўляе, што падазраваныя планавалі маштабныя і складаныя тэракты.

Па словах паліцыі, выбух у сераду ў доме ў горадзе Альканар пазбавіў удзельнікаў змовы матэрыялу для вырабу бомбаў, таму яны здзейснілі простыя напады, выкарыстаўшы транспартныя сродкі ў якасці зброі.

22-гадовы Абуякуб жыў у горадзе Рыполь. Там арыштавалі трох чалавек і яшчэ аднаго - у Альканары.

Таксама працягваюцца пошукі імама мячэці Рыполі, адкуль паходзіла большасць членаў групоўкі. Паліцыя абшукала яго кватэру.

Імам раптам пакінуў мячэць у чэрвені і гэтуль яго там не бачылі. Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, ён мог загінуць падчас выбуху дома ў Альканары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930