Знайсці
20.08.2017 / 12:4927РусŁacБел

Натоўп падлеткаў сарваў здымкі кліпа Макса Каржа на Зыбіцкай ФОТА

У суботу папулярны выканаўца Макс Корж здымаў у Мінску кліп на песню з новага альбома, які выйдзе восенню. Лакацыяй была абраная тусовочная Зыбіцкая. Напярэдадні спявак анансаваў здымкі роліка ў сацсетках і запрасіў мінчан далучыцца. Фанаты далучыліся, але замест таго, каб здымацца ў масоўцы, сарвалі здымкі.

— Гэтым летам, думаю, усе пагодзяцца, што ў Мінску адбываецца небывалы па маштабах дзвіж. Ёсць магчымасць паказаць гэта ў кліпе, каб яго ўбачылі далёка за межамі Мінска. Таму план такі. У гэтую суботу (19 жніўня), а 20:00 збіраемся ўсе на вуліцы Зыбіцкай, — напісаў напярэдадні на сваёй старонцы ў Instagram Корж.

Спявак дадаў, што запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак любога веку. Пры гэтым у публікацыі было ўказана, як павінны прайсці здымкі.

— Размяркоўваемся па ўсім гэтым месцы (унізе на вуліцы бараў, і па вуліцы, якая вядзе ўверх да Ратушы). Шпацыруйце, стойце, кантактуйце, піце вадзіцу, рабіце, што хочаце. Здымаем пару гадзінак, да заходу. Таксама ўсе, хто як-небудзь там забаўляе людзей (танцы, гітары), таксама вітаюцца.

У рэальнасці ўсё пайшло не па сцэнары. Ужо а 20-й, калі здымачная група пачала працаваць, спявак звярнуў у сацсетках увагу на адну з праблем: «Галоўнае — не глядзець у камеру», — папрасіў ён.

Фанаты бягуць за машынай, у якой знаходзіцца артыст.

Але некаторыя мінчукі ўсімі спосабамі спрабавалі трапіць у кадр, а квадракоптар, які здымаў зверху, віталі ўзмахамі рук.

А момантам, калі зрабілася канчаткова зразумела, што здымкі зрываюцца, стаў эпізод з удзелам самога Каржа. Паводле сюжэту, машына са спеваком павінна была праехаць ад рэстарана «Каля Ратушы» ўніз па вуліцы Кірылы і Мяфодзія да Зыбіцкай.

Фанаты абступілі машыну з артыстам.

Фанатаў неаднаразова папярэджвалі: галоўнае — не бегчы за машынай. Але тыя радасна грэбавалі просьбай, здымаючы ўсё на мабільныя тэлефоны і робячы сэлфі на фоне машыны са спеваком. Здымачнай групе зняць гэты фрагмент не ўдалося і з пяці дубляў, і спеваку прыйшлося спыніць здымкі.

Корж вызірнуў з Lexus, каб сказаць, што працягу здымак не будзе.

- Карацей, малыя. У мяне для вас невялікая заява, - вызірнуўшы з люка аўтамабіля, пачаў размову з фанатамі артыст. - На жаль, здымкі сарваліся. Напэўна, з-за сваёй наіўнасці я думаў, што нам удасца штосьці зняць. Сябры, мы зараз з'язджаем, жадаю вам поспеху, сёння адарвацца нармальна. Я думаю, у любым выпадку, я сабраў вас для важнага дзвіжу.

Здымкі на гэтым не спыніліся, але працягнуліся ўжо без удзелу спевака. Кліп працягнуць здымаць сёння ўвечары на яшчэ адной папулярнай у моладзі вуліцы — Кастрычніцкай.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930