Знайсці
20.08.2017 / 10:3419РусŁacБел

«Хто бачыў над Менскам з'яву: у небе нібыта тысячы зорак праплылі». Тлумачым

«Ці бачыў хто толькі што над Менскам з'яву: у небе нібыта тысячы зорак праплылі ў бок Радашкавіч, Маладзечна», — спытаўся ў суботу 19 жніўня адзін чытач «Нашай Нівы».

«Я не ведаю, можа яшчэ хто з менчукоў бачыў, але дзесьці а 22:20 у небе пабачыў шмат блакітных кропак, якія мігцелі й рухаліся ў бок поўначы… Ніколі ў жыцці такога не бачыў… Ніякага шуму не было ў небе. Жыву на Асаналіева», — напісаў нам іншы чытач.

Можа быць, гэта рэдкая астранамічная з'ява, запыталіся мы ў астранома Віктара Малышчыца.

«Найбольш імаверная версія — вінаватае вяселле. Цяпер не толькі кітайскія ліхтарыкі пускаюць, але ў моду ўвайшлі шарыкі, напоўненыя геліем, унутр якіх устаўленыя маленькія дыёды, якія мігцяць. Я аднойчы сам бачыў іх і адразу злавіў сябе на думцы, што такое лёгка пераблытаць з НЛА. На карысць маёй версіі гаворыць тое, што сёння акурат субота, калі па ўсім горадзе вяселлі бабахаюць феерверкамі», — адзначыў астраном.

Калі геліевыя шарыкі з дыёдамі ўзнімаюцца высока, яны мігцяць, нібы зоркі, пакуль не злятаюць у далеч.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930