Знайсці
20.08.2017 / 10:0117РусŁacБел

З чаго смяяліся беларусы ў 1937 годзе

У віленскіх беларускіх газетах міжваеннага перыяду былі рубрыкі жартаў. Жартавалі з розных праяваў жыцця і хадэцкая «Беларуская Крыніца», і блізкі да хадэцыі «Шлях Моладзі», і каталіцкая «Хрысціянская Думка».

Беларусы жылі бядней чым цяпер — але здаецца, што пачуццё гумару было лепшым. Вось вам невялікая падборка жартаў з «Хрысціянскай Думкі» за 1937 год.

* * * 

Паміж паненкамі:
- Што ты робіш, каб мець такія чыстыя, далікатныя ручкі?
- Нічога!

* * *

- Калі ты, Мацей, аддасі мне доўг? — пытае Янкель селяніна.
- Як табе ня сорам, Янкель, пытацца! Ты ўжо стары чалавек і такі цікавы.

* * * 

- Як вып’ю чарку, дык здаецца, што ўступае ў мяне новы чалавек.
- Дык нашто п’еш другую?
- Бо й гэнаму трэба даць.

* * * 

У краме:
- Ці гэтыя порткі моцныя? Бо, ведаеце, шмат сядзець прыходзіцца.
- О, у гэтых портках можна адседзіць увесь кодэкс карны.

* * * 

- Ужо ад малых гадоў дзіўлюся я з цудаў прыроды.
- Ну, а разумееш іх таксама?
- Прызнаюся табе, што не заўсёды. Сколькі я ўжо сабе галаву накруціў над тым, чаму вада выцякае з гаршка, калі ён дзюравы, а калі бот дзюравы, то вада ў бот уліваецца… 

Падрыхтаваў Кастусь Шыталь

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031