Знайсці
20.08.2017 / 09:254РусŁacБел

У Пецярбургу аўтамабіль урэзаўся ў натоўп: ёсць ахвяры

Дзве жанчыны загінулі, яшчэ двое пацярпелі ў Пецярбургу (Расія) пасля таго, як у іх урэзаўся кіроўца «Фальксвагена», паведамляецца на сайце ГУ МУС РФ па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці.

Інцыдэнт адбыўся 19 жніўня на Прамысловай вуліцы Пецярбурга.

«Кіроўца аўтамабіля Volkswagen Polo па нявысветленай прычыне не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на пешаходаў. У выніку дарожнай аварыі загінула жанчына і яшчэ трое грамадзян шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Кіроўца затрыманы», — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведаміў пазней «Пяты канал», кіроўца, паводле відавочцаў, спрабаваў сысці ад пераследу ДАІ і не справіўся з кіраваннем.

Яшчэ адна пацярпелая жанчына, па словах журналістаў, памерла ад атрыманых траўмаў у шпіталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930