Знайсці
19.08.2017 / 19:21105РусŁacБел

Прэс-служба Лукашэнкі пра загадкавае ФОТА: Коля без таты і мамы паехаў электрычкай у Магілёў

Сталі вядомыя падрабязнасці паездкі малодшага сына кіраўніка Беларусі Мікалая Лукашэнкі ў цягніку. Ён вяртаўся з экскурсіі ў Магілёў, куды першапачаткова дабіраўся на электрычцы. Пра гэта БелТА расказала прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

«Мікалай сапраўды ў чацвер вечарам ехаў на гэтым цягніку, але не з Адлера ў Віцебск, а з Магілёва ў Шклоў, куды, дарэчы, накіраваўся на электрычцы. Мэтай паездкі была экскурсія па Магілёве, такая ціхая і непублічная экскурсія,

— пагуляць «па месцах баявой славы бацькі», як выказаўся сам Мікалай. І так, без мамы і таты, — хоць на форумах ніяк і не могуць у гэта паверыць», — распавяла прэс-сакратар.

«Хачу заўважыць таксама, што насуперак таму, што часам гавораць ці пішуць, прэзідэнт выхоўвае сына максімальна проста. Так было са старэйшымі сынамі Віктарам і Дзмітрыем. Гэтак жа адбываецца зараз з Мікалаем», - дадала Наталля Эйсмант.

Фота, на якім хлопчык, як дзве кроплі вады падобны да сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, даслаў 19 жніўня ў рэдакцыю «Камсамолкі» чытач.

«Здымак зроблены 17 жніўня, цягнік «Адлер-Віцебск», звычайны плацкартны вагон», — растлумачыў аўтар фота.

Нагадаем, на наступны дзень, 18 жніўня, Мікалай разам з Лукашэнкам-старэйшым наведваў Шклоўскі і Аршанскі раёны, і нават, пісала дзяржаўная прэса, «намалаціў 5 тон збожжа», кіруючы камбайнам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031