Знайсці
19.08.2017 / 14:2413РусŁacБел

Лукашэнка вучыў журналістаў ірваць лён

Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусце» НАН Беларусі ў Аршанскім раёне. Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні лёну і нарыхтоўцы насення. Тут пад наглядам навукоўцаў-спецыялістаў апрабоўваюцца найлепшыя практыкі і найбольш перадавыя тэхналогіі па вырошчванню гэтай культуры, піша БелТА.

Лукашэнка прыехаў на поле з лёнам, каб асабіста занурыцца ва ўсе тэхналагічныя працэсы і разабрацца з тым, чаго не хапае, каб вырошчванне лёну было дастаткова эфектыўным і прыносіла добрыя прыбыткі дзяржаве.

«Па лёне мы дамовіліся. Я яшчэ раз пагляджу, што было даручана раней, пачынаючы ад вырошчвання і заканчваючы ільнокамбінатам. А то яны будуць хадзіць, усё грошы прасіць. Сёння калі правільна апрацоўваць па тэхналогіях лён - ён рэнтабельны», - падкрэсліў беларускі лідар. Дырэктар Інстытута лёну НАН Беларусі Іван Голуб далажыў кіраўніку дзяржавы, што рэнтабельнасць вытворчасці лёну даходзіць да 70%. «У найлепшыя часы нафта такую рэнтабельнасць давала. І яны ходзяць яшчэ, просяць, — адзначыў Лукашэнка. - Калі мы навучым гаспадаркі сеяць і вось такім чынам апрацоўваць лён, яны самі будуць у гэтым зацікаўленыя».

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ўспамінамі, калі, як кіраўнік гаспадаркі, прыязджаў пераймаць перадавы вопыт. «Вы (навукоўцы) нас вучылі. Я ўпітваў гэта, а 90% хвігу у кішэні трымалі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Чаму я вам перадаваў гаспадарку, каб вучоны паказаў у поле вынік, а не на дзяляначцы».

Лукашэнка яшчэ раз акцэнтаваў увагу на неабходнасці выпрацаваць дакладную сістэму падрыхтоўкі кадраў у льнаводчай галіне і кантролю за якасцю работ на ўсіх этапах. «Ты павінен кіраваць сталінскімі метадамі. Сказаў - зрабілі», - адзначыў ён, звяртаючыся да Івана Голуба.

Закранаючы пытанне тэхнікі, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, колькі яшчэ неабходна спецыялізаваных камбайнаў для ўборкі лёну. Як высветлілася, каля 40 машын агульным коштам каля $ 8 млн. «Значыць, трэба знайсці $10 млн, купіць камбайны і скончыць размовы пра церабленне лёну. Стварай камісію, праводзьце тэндар. Чым большы аб'ём, тым танней», — сказаў прэзідэнт на адрас віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналагічным працэсам працы камбайна на полі, і, паводле ўжо існуючай традыцыі, прапанаваў суправаджаючым, у тым ліку прадстаўнікам СМІ, павучыцца ўборцы лёну ўручную, як гэта рабілі раней.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера