Знайсці
19.08.2017 / 11:39РусŁacБел

Спецпрадстаўнік ЗША па Украіне сустрэнецца ў Мінску з прадстаўніком Расіі

У Дзярждэпартамэнце ЗША пацьвердзілі сустрэчу Курта Волкера з прадстаўніком Расеі ў Менску. 23 жніўня Волкер вернецца ва Ўкраіну, каб далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса.

Спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па Ўкраіне Курт Волкер 21 жніўня сустрэнецца з прадстаўніком расейскага ўраду, каб абмеркаваць расейска-ўкраінскія адносіны, паведамляе УНІАН. Паводле паведамленьня, сустрэча адбудзецца ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.

Пасьля гэтага Волкер наведае Вільню для абмеркаваньня ўкраінскага пытаньня з урадам Літвы. 23 жніўня Волкер вернецца ва Ўкраіну, каб далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса, які прыбудзе ў Кіеў 24 жніўня, і для абмеркаваньня далейшых крокаў для аднаўленьня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Тым часам 23 жніўня ў Менску адбудзецца чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе, на якім адным адным з пытаньняў можа стаць тэма замірэньня перад 1 верасьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930