Знайсці
19.08.2017 / 10:497РусŁacБел

У Чэрвеньскім раёне аўтамабіль насмерць збіў дзяўчынку на пераходзе

Пра гэта паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 18 жніўня ў 20:45 на 57-м км дарогі Мінск-Магілёў. На пазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе аўтамабіль «Таёта» збіў 8-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу разам са сваёй старэйшай сястрой.

У выніку ДТЗ дзіця загінула. Паводле папярэдніх звестак, аўтамабілі ў правай паласе спыніліся, каб прапусціць дзяцей, а кіроўца «Таёты» ехаў па левай паласе і не спыніўся перад пешаходным пераходам.

У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа. Праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае вадзіцеляў да павышанай увагі і строгаму выкананню правілаў дарожнага руху пры праездзе пешаходных пераходаў.

Кіроўца «Таёты», які збіў дзяўчынку, затрыманы, з ім працуюць следчыя. Паводле іх словаў, ён быў цвярозы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера