Знайсці
19.08.2017 / 09:494РусŁacБел

Дзе ў Беларусі забаронена купацца

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы 11—17 жніўня абследавалі 404 зоны адпачынку. Грунтуючыся на ўзятых пробах вады і нормах бяспекі і санітарных умовах, было абмежавана купанне на 12 зонах рэкрэацыі, якія не адпавядаюць эпідэміялагічным крытэрыям бяспекі або знаходзяцца ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным стане. Цалкам забаронена купанне на 1 зоне рэкрэацыі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Абмежаванае купанне дзяцей

Брэсцкая вобласць:

пляж возера Хмелева, Жабінкаўскі раён;

пляж санаторыя «Надзея» р.Мухавец, Жабінкаўскі раён;

Гомельская вобласць:

пляж «Навабеліцкі» г. Гомеля;

Мінская вобласць:

пляжная зона вадаёма аг. Гоцк Салігорскі раён;

пляж на сажалцы ў в. Асіповічы Вілейскі раён;

г. Мінск:

пляжы №№ 1, 6 вадасховішча «Заслаўскае».

Абмежавана купанне дзяцей і дарослых

Магілёўская вобласць:

зона рэкрэацыі р. Дняпро ў г. Магілёве;

зона рэкрэацыі гарадскога пляжу р. Дняпро ў г. Шклове;

зона рэкрэацыі на Грэбенеўскім возеры г. Магілёва;

пляж на р. Дняпро в. Палыкавічы Магілёўскага раёна;

пляж на Вільчыцкім вадасховішчы в. Вільчыцы Магілёўскага раёна;

г.Мінск:

пляж № 9 вадасховішча «Заслаўскае».

Забароненае купанне

Мінская вобласць:

вадасховішча «Рудня» ТДА «Універсалсервіс» Слуцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930