Знайсці
18.08.2017 / 19:061РусŁacБел

26 жніўня ў Мінску — свята армянскай культуры

Свята армянскай культуры «Залаты абрыкос» пройдзе ў Верхнім горадзе 26 жніўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Ад 13.00 да 17.00 на сцэне выступяць зоркі эстрады Іскуі Абалян, Стэла, Егіязар Фарашан, Ваграм Карапецян, ансамбль армянскага танца і песні «Эрэбуні», ілюзіяніст Арсен Мелканян. Будуць гучаць творы для скрыпкі і дудука. Таксама мінчане і госці сталіцы пачуюць оперны голас Гаар Акапян, а святар раскажа пра хрысціянства на землях Арменіі.

Будзе і шэраг забаваў — футбольны і шахматны турніры, сэлфі ў нацыянальным армянскім строі, дэгустацыя страў і напояў нацыянальнай кухні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930