Знайсці
18.08.2017 / 16:495РусŁacБел

У Расіі прадаюць «лімузін Ельцына» за $334 тысячы

Браніраваны лімузін Mercedes-Benz S-klasse Trasco Bremen, на якім першы прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын выязджаў на афіцыйныя і асабістыя сустрэчы, прадаюць у Пецярбургу за 19,7 мільёнаў рублёў (каля $ 334 тыс.).

Пра гэта ТАСС распавёў прадстаўнік аўтасалона, які прадае машыну.

Mercedes-Benz S-klasse Trasco Bremen. Ілюстрацыйнае фота.

Адпаведная аб'ява раней з'явілася на адным з сайтаў па продажы аўтамабіляў. «На аўтамабілі з кіроўцам ездзіў Барыс Ельцын. Да нас яго прывёз дэпутат Дзярждумы з гаража спецпрызначэння Цану лічым адэкватнай і пакуль не плануем падымаць», - растлумачыў суразмоўца агенцтва і дадаў, што лімузін знаходзіцца «ў вельмі добрым стане»: ён «не біты», а прабег складае ўсяго 60 тыс. км. Лімузін зрабілі на спецзамову.

Праўда, прадстаўнікі «Ельцын-цэнтра», які апякуецца спадчынай першага прэзідэнта Расіі, не змаглі пацвердзіць, што менавіта гэты лімузін належаў Ельцыну. Маўляў, гараж вялікі, спецдаследаванні, хто на чым ездзіў, не праводзіліся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031