Знайсці
18.08.2017 / 15:4117РусŁacБел

Мінчуку, які зняў штаны перад бранятэхнікай на рэпетыцыі парада, пагражае да 6 год турмы

Сьледчыя Цэнтральнага раёну Менску завяршылі расьсьледаваньне справы хулігана, які агаліў усё ніжэй за пояс у час рэпэтыцыі вайсковага параду 24 чэрвеня.

33-гадовы мянчук, паводле сьледчых, у стане алькагольнага ап’яненьня выйшаў на сярэдзіну дарогі перад калёнай тэхнікі і агаліў палавыя органы. На патрабаваньні супрацоўніка міліцыі спыніць гэтыя дзеяньні і сысьці з дарогі, як сьцьвярджаюць сьледчыя, мужчына адказаў нецэнзурна і спрабаваў нанесьці міліцыянту некалькі ўдараў. Пазьней з дапамогай мінакоў мужчыну затрымалі.

Мужчына прызнаў віну, цяпер ён пад вартай. Яго абвінавачваюць у хуліганстве (ч.1 арт. 339 КК РБ) і пагрозе гвалтам міліцыянту (арт. 364 КК РБ). Яму пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да 5 год або да 6 год пазбаўленьня волі. Справу перадалі ў суд.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера