Знайсці
18.08.2017 / 13:043РусŁacБел

«Грузінская Ібіца» ў цэнтры Мінска

 Фестываль электроннай музыкі з Грузіі ўпершыню пройдзе ў Беларусі.

 

У суботу, 2 верасня, на адну ноч Мінск ператворыцца ў маштабны фестываль грузінскай электроннай музыкі, а танцы ў гістарычным цэнтры горада ўпершыню працягнуцца да поўначы. Модныя дыджэі, рэзідэнты «мясцовай Ібіцы», пагрузяць плошчу Свабоды і суседнія вуліцы ў рытмы клубнага Тбілісі — новага цэнтра тэхна-руху.

Вечарына пройдзе ў межах «Тбілісоба Баржомі 2017» — фэсту грузінскай культуры, які сёлета стане прэзентацыяй атрыбутаў сучаснай Грузіі: дзёрзкай моды, вулічнай ежы і музыкі да раніцы.

Больш за 300 дыджэяў і тысячы прыхільнікаў тэхна-музыкі гэтым летам сабраліся на самым маладзёжным курорце Грузіі — Акхаліі, каб танцаваць і кахаць на найбуйнейшым фестывалі на Чорным моры GEM Fest, а яшчэ раней, у Цэнтры касмічных збудаванняў, прайшоў шумны 4GB Fest — электронная музыка стала такім жа сімвалам сучаснай Грузіі, як традыцыйныя танцы і віно.

У першыя выходныя восені «грузінская Ібіца» на адну ноч пераедзе ў Мінск. 2 верасня модныя электроншчыкі выступяць на 3-м фестывалі грузінскай культуры «Тбілісоба Баржомі 2017» і ўпершыню ператвораць цэнтр Мінска ў клубны танцпол пад адкрытым небам.

DJ Lashа Guruli на сцэне амаль 13 гадоў. Ён залічвае сябе да другога пакаленню грузінскіх дыджэяў, тых, хто не здзяйсняў памылак першаадкрывальнікаў, а змог у творчасці аб'яднаць самабытнасць і модныя тэндэнцыі. Неаднаразовы ўдзельнік гучнага GEM Fest на пляжах Чорнага мора, памятае самыя першыя вечарынкі Грузіі, з якіх і пачалася цікавасць да мясцовай тэхна-сцэны: Kiketi Open Air, Tbilisi-Batumi і 4GB Fest. Быў госцем Рэспублікі Kazantip і, здаецца, адзначыўся на ўсіх клубных пляцоўках Грузіі.

Іншы заўсёднік вячэрняй тусоўкі Тбілісі — Nika Amirejibi. Яго творчасць стала пераасэнсаваннем даўняй любові грузінскага народа да танцаў. Як Італія, якая захоўвае традыцыі дыска, а Францыя застаецца заканадаўцам моды, Грузія стала лідарам у свеце танцавальнай музыкі, дапаўняючы клубны біт шматгалосымі і нацыянальнымі матывамі. І Nika — адзін з лютых эксперыментатараў.

Пад музыку грузінскіх артыстаў на галоўнай тусовачнай вуліцы Мінска пройдзе паказ мадэльераў, якія заявілі пра сябе на Tbilisi Fashion Week 2017. Сярод удзельнікаў — Кахабер Цыскарыдзэ — знакавая фігура ў сучаснай грузінскай культуры, чый электра-фолк «гойдаў» пляцоўкі лонданскіх і берлінскіх клубаў, а цяпер артыст здзівіць Мінск новымі талентамі — экстравагантным модным паказам. У перапынках паміж танцамі гасцям фэсту прапануюць гульні з «Банкі задавальненняў Баржомі».

Вечарына пачнецца а 22-00, і стане моладзевым працягам дзённай праграмы «Тбілісоба Баржомі 2017», калі на плошчы Свабоды і Зыбіцкай адкрыюць вялікі грузінскі фудкорт, будуць выступаць вулічныя музыкі, а для дзяцей пабудуюць грузінскі саламяны гарадок, дзе можна гуляць, тварыць і фатаграфавацца.

«Тбілісоба Баржомі 2017» задае трэнд на нацыянальныя святы ў Верхнім горадзе, прыцягваючы новую аўдыторыю. Арганізатарам фестывалю выступае Мінгарвыканкам, мэрыя Тбілісі, Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь і грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі». Уваход на «Тбілісоба Баржомі 2017» свабодны, з 12:00 да 24:00.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера