Знайсці
18.08.2017 / 12:433РусŁacБел

Лукашэнка распавёў, як працаваў у дзяцінстве ў полі

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах распавёў пра прэзідэнцкае поле, якое размешчана каля яго малой радзімы, і падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства, піша БелТА.

Гэта поле незвычайна яшчэ і тым, што размешчана адразу на тэрыторыі дзвюх абласцей — Магілёўскай і Віцебскай.

Па словах Лукашэнкі, на гэтым полі ён працаваў з малых гадоў, і ў сувязі з гэтым у яго захаваліся два найбольш яркія ўспаміны. «Першае, калі я сам вадзіў каня, абганяючы бульбу. Поле было падзелена на тры часткі. Было 12 гадзін дня, спёка неймаверная, авадні, мухі …» - распавёў ён.

 «А потым ужо я сам абганяць бульбу (гэта другое ўражанне), а малодшы стрыечны брат вадзіў каня. Ён быў крыху меншы за мяне ростам, і яму ўвесь час трэба было ісці, трымаючы рукі ўверх, — каня весці», - падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка. «Увогуле ўражанні не цалкам добрыя па тых часах, але вельмі карысныя для цяперашняга часу», - дадаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930