Знайсці
18.08.2017 / 12:161РусŁacБел

Рассельгаснагляд не ўпэўнены, што ўвёў санкцыі супраць чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд увёў абмежавальныя новыя меры на пастаўкі прадукцыі ў Расію ў дачыненні да чатырох беларускіх вытворцаў прадуктаў харчавання, паведаміла расійскае ведамства 17 жніўня.

У паведамленні ўказана, што з-за паўторнага выяўлення рэшткаў антыбіётыкаў у прадукцыі з 18 жніўня 2017 года ўводзяцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію.

Пад абмежаванні патрапілі мяса птушкі ААТ «Вітконпрадукт» (мяса птушкі), малако ААТ «Малочныя горкі», згушчанае малако ААТ «Рагачоўскі МКК» і сухая малочная сыроватка ААТ «Савушкаў прадукт».

Акрамя таго, у дачыненні да пяці прадпрыемстваў ўводзіцца ўзмоцнены лабараторны кантроль: СП ТАА «Бак», СААТ «Белавежскія сыры», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», ААТ «Здравушка-Мілк», ААТ «Мінскі малочны завод № 1».

Пры гэтым у рэестры Рассельгаснагляду, апублікаваным на сайце ведамства і датаваным 17 жніўня, дадзенай інфармацыі — па абмежаваннях і ўзмацненні лабараторнага кантролю — у дачыненні да згаданых прадпрыемстваў няма, піша Tut.by.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі навіны Рассельгаснагляду супярэчаць «санкцыйнаму рэестру». У лютым у ведамстве заявілі пра тое, што ўводзяцца часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі ў Расію прадпрыемства ААТ АФПК «Жлобінскі мясакамбінат». Пазней аказалася, што абмежаванні ўводзіліся на некалькі дзён і былі знятыя за тыдзень да заявы ведамства.

На прадпрыемствах ААТ «Рагачоўскі МКК» і ААТ «Малочныя горкі» TUT.BY паведамілі, што ніякіх афіцыйных прэтэнзій ад расійскага ведамства не паступала. І ў Рагачове, і ў Горках таксама заявілі пра тое, што ўпэўненыя ў якасці сваёй прадукцыі. «Ну вы ж ведаеце, што такое Рассельгаснагляд», - дадалі на адным з прадпрыемстваў.

У Рассельгаснаглядзе атрымаць каментар пакуль не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930